Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Мітынг салідарнасці ў Нью-Ёрку (фота, відэа)

У Нью-Ёрку каля Беларускага консульства 9 красавіка прайшла чарговая акцыя супраць дыктатарскай улады ў Беларусі.

Акцыя была арганізаваная моладдзю Бруклінскага аддзелу БАЗА, вядоўцай акцыі была Святлана Казачок. Сярод выступоўцаў былі Ганна Сурмач — старшыня Галоўнай Управы БАЗА, Таццяна Красоўская — старшыня Бруклінскага аддзелу БАЗА.

Таксама далучыліся прадстаўнікі амерыканскага-еўрапейскага камітэту салідарнасці, які быў заснаваны нацыянальнымі дыяспарамі  Усходняй Эўропы, Балтыі, Каўказа і Крымскіх татараў у Амерыцы.

З прамовай у падтрымку беларусаў выступіла Іванка Заяц — старшыня Нью-Ёркскага аддзелу Украінскага Кангрэсовага камітэту. Большасць прысутных — моладзь, якая была вымушаная эміграваць, але якая не забываецца на сваю Бацькаўшчыну і верыць у яе лепшую будучыню.

Знаходзячыся ў эміграцыі, важна разумець, што наша задача, дзе б мы ні былі, — пашыраць веды пра Беларусь, беларускую культуру ў свеце і тым асяроддзі, дзе мы ёсць.

Падзеі ж апошніх тыдняў прымушаюць нас выходзіць на вуліцы, пратэставаць і прыцягваць увагу да Беларусі. Тое, што адбылося ў мінулым месяцы, — самыя рэальныя рэпрэсіі. 300 чалавек былі арыштаваныя, на іх былі заведзеныя крымінальныя справы, і яны былі асуджаныя  ні за што. Гэтая акцыя — факт салідарнасці з беларусамі, правы якіх зневажаюць улады ў Беларусі..

Нягледзячы ні на што, беларуская ідэя жыве, зноў адраджаецца і будзе жыць!






Каментаваць