Моцны выбух у Турцыі, ёсць пацярпелыя

У горадзе Ван на ўсходзе Турцыі прагрымеў магутны выбух. Выбухнуў прыпаркаваны аўтамабіль. Раненні атрымалі не менш за 11 чалавек, паведамляе тэлеканал CNN Turk. Паводле дадзеных дзяржаўнага агенцтва «Анадалу», выбух адбыўся паміж офісам кіроўнай партыі і офісам губернатара правінцыі Ван.
Фота: cnnturk.com

Фота: cnnturk.com

 
Замініраваны аўтамабіль выбухнуў у двухстах метрах ад будынка адміністрацыі правінцыі. Недалёка ад эпіцэнтра выбуху размешчаны таксама будынак мясцовага аддзялення кіруючай “Партыі справядлівасці і развіцця”, інфармуе агенцтва DHA. Дзяржаўнае турэцкае агенцтва “Анадалу” таксама паведамляе пра мноства параненых, але не называе іх дакладнай колькасці.

Прадстаўнік партыі Бурхан Каяцюрк заявіў, што мэтай тых, хто нападаў, быў рэгіянальны офіс Партыі справядлівасці і развіцця, паведамляе ВВС.

У выніку інцыдэнту пацярпелі размешчаныя побач дамы, у іх выбітае шкло. Пра загінулых пакуль інфармацыі няма, на месца здарэння прыбылі машыны хуткай дапамогі.

Мясцовае тэлебачанне паведаміла пра пажар на месцы выбуху, які тушылі з вадзяных гармат.



Пакуль не ясна, хто стаіць за гэтым нападам. Напярэдадні ўлады Турцыі абвясцілі пра зняцце са сваіх пасадаў 28 мэраў гарадоў, іх падазраюць у сувязях з “Рабочай партыяй Курдыстана” (РПК), якую Турцыя і некаторыя краіны Захаду лічаць тэрарыстычнай групоўкай. Нагадаем таксама, што забароненая ў Турцыі РПК актыўна дзейнічае ў правінцыі Ван.

У апошнія месяцы на паўднёвым усходзе Турцыі рэгулярна адбываюцца выбухі. Улады краіны ўскладаюць адказнасць за іх на РПК. А 3 верасня турэцкія ваенныя забілі і паранілі больш за 100 сяброў “Працоўнай партыі Курдыстана”.


Каментаваць