Моцны выбух у Анкары, ёсць пацярпелыя

Увечары 17 лютага ў цэнтры Анкары прагучаў моцны выбух, загінулі як мінамум 5 чалавек. Выбухнула машына, прыпаркаваная каля ад інтэрнатаў, у якіх жывуць турэцкія вайскоўцы.



© IHA via AP


Начынены выбухоўкай аўтамабіль быў падарваны ў цэнтры сталіцы Турцыі ў той час, як міма праязджалі службовыя аўтобусы, у якіх знаходзіліся вайскоўцы.

На месца здарэння прыбылі пажарныя, ратавальнікі і паліцыя. Усе пад'езды да раёна інцыдэнту перакрытыя. Тушэнне пажару, які ўзнік у выніку выбуху працягваецца.

Начынены выбухоўкай аўтамабіль быў падарваны ў цэнтры сталіцы Турцыі ў той час, як міма праязджалі службовыя аўтобусы, у якіх знаходзіліся вайскоўцы, паведаміла euronews.com.

У выніку выбуху каля ваеннага інтэрната загінулі 11 чалавек, каля 20 атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў тэлеканал HaberTurk. Раней паведамлялася аб пяці загінуўшых і дзесяці пацярпелых, адзначае ТАСС.

На месца здарэння прыбылі пажарныя, ратавальнікі і паліцыя. Усе пад'езды да раёна інцыдэнту перакрытыя. Тушэнне пажару, які ўзнік у выніку выбуху працягваецца.

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу адмяніў сваю паездку ў Брусэль, паведамілі ў офісе палітыка, перадае ВВС. Агенцтва Рэйтэр паведамляе, што выбух пашкодзіў будынак інтэрната вайскоўцаў.

Каментаваць