Мустафа Джамілеў: Расійская акупацыя Крыму нават горш, чым савецкая

Нацыянальны лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў на пасяджэнні Савета бяспекі ААН заявіў, што акупацыя расійскага рэжыму нават горш, чым савецкага. Пра гэта паведаміў у сваім твітэры пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў.



«Людзі баяцца мець зносіны, страх цяпер кіруе ў «расійскім» Крыме», — цытуе Мустафу Джамілева ў сваім твітары прадстаўнік Літвы ў Радзе Бяспекі ААН.

Па словах нацыянальнага лідара крымскататарскага народа, Расія не змагла знайсці сярод крымскіх татараў «Кадырава» і абрала шлях рэпрэсій, паведамляе  ru.krymr.com.

Ён дадаў, што пасля анексіі Крыма жыхары паўвострава сутыкнуліся з сур'ёзнымі парушэннямі палітычных, сацыяльных, эканамічных правоў і правоў чалавека.

«Праз год пасля незаконнага далучэння Крыма, мы бачым істотнае пагаршэнне сітуацыі», — дадаў Джамілеў.

Прамова Джамілева пра Крым у Савеце бяспекі ААН выклікала «вялікую цікавасць» — адзначыў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў

«Прагнозы расійскіх калег не спраўдзіліся: вялікая цікавасць да Мустафы Джамілева і яго аповеду пра пагаршэнне сітуацыі ў АРК», — напісаў Сяргееў.

Ён дадаў, што на нарадзе прадстаўнікі Вялікабрытаніі і Іспаніі падкрэслілі, што Крым з'яўляецца неад'емнай часткай Украіны.

Раней паведамлялася, што Савет бяспекі ААН планаваў разгледзець сітуацыю ў акупаваным Расіяй Крыме. На пасяджэнне запрошаны нацыянальны лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў. Сустрэча Савета бяспекі ААН мусіла адбыцца без фармальнасцей, за зачыненымі дзвярыма і са свабодным абменам думкамі. Расія адмовілася прысутнічаць на нарадзе.

Каментаваць