Мужчына, узброены сякерай і нажом, напаў на пасажыраў цягніка ў Баварыі

Поздна ўвечары 18 ліпеня невядомы мужчына напаў з сякерай і нажом на пасажыраў рэгіянальнага цягніка ў Баварыі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Па дадзеных паліцыі, пацярпелі не менш 15 пасажыраў цягніка, які ішоў у Вюрцбург з Хайдзінгсфельда. Нямецкае агенцтва ДПА паведамляе аб тым, што ў некаторых пацярпелых небяспечныя для жыцця раненні.

Нападнік быў застрэлены паліцыяй пасля таго, як цягнік спыніўся, а сам ён паспрабаваў збегчы.

На месцы здарэння працуе вялікі атрад паліцыі, а над цягніком кружыць верталёт. Рух цягнікоў на гэтым участку быў спынены.



Каментаваць