МВФ: Немцы занадта рана выходзяць на пенсію

Не толькі беларусам МВФ раіць узняць пенсійны ўзрост. Эксперты фотнду ўвязалі правядзенне пенсійнай рэформы з ростам працягласці жыцця ў Германіі, а таксама падкрэслілі неабходнасць структурных рэформаў і інвестыцый у інфраструктуру.



Міжнародны валютны фонд (МВФ) параіў Германіі прытрымлівацца курсу на правядзенне далейшых структурных рэформаў, паведамляе www.dw.com

 

У прыватнасці, спецыялісты парэкамендавалі Берліну павысіць пенсійны ўзрост, увязаўшы гэтыя змены з ростам меркаванай працягласці жыцця. Пра гэта сказана ў рэкамендацыях экспертаў міжурадавай валютна-крэдытнай арганізацыі, агучаных у панядзелак, 9 мая, у Берліне.

 

На пенсію ў Германіі цяпер сыходзяць з 65 гадоў, аднак да 2029 года ўзроставую планку плануюць падняць да 67.

 

Ад дынамічнага развіцця эканомікі ФРГ будзе, у канчатковым выніку, залежаць і сітуацыя з фінансавым аздараўленнем еўразоны, рэзюмуюць эксперты.

 

Супрацоўнікі МВФ выказалі ўпэўненасць, што "далейшы прагрэс у рэалізацыі структурных рэформаў мог бы спрыяць росту эканамічнага патэнцыялу" Германіі і парэкамендавалі краіне нарошчванне дзяржаўных і прыватных інвестыцый у інфраструктуру.

 

Акрамя таго, у святле міграцыйнага патоку ў краіны ЕС супрацоўнікі фонду пазначылі неабходнасць забяспечыць больш шырокую занятасць бежанцам.

 

Таксама ў МВФ віталі дадатковыя шматмільярдныя інвестыцыі, накіраваныя на ўрэгуляванне міграцыйнага крызісу ў краіне, адзначае агенцтва dpa.

 

 

Каментаваць