МЗС: падаўжэнне санкцый ЕС не адпавядае духу нармальных партнёрскіх дачыненняў

У МЗС перакананыя, што падаўжэнне санкцый не адпавядае духу нармальных партнёрскіх дачыненняў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.
Дзмітры Мірончык, фота mfa.gov.by

Дзмітры Мірончык, фота mfa.gov.by



Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, паведамляе прэс-служба ведамства.

«Мы азнаёміліся з паведамленнем прэс-службы Рады ЕЗ ад 23 лютага 2018 года. Санкцыі з самага пачатку насілі неабгрунтаваны характар. Мы ў прынцыпе выступаем супраць выкарыстання аднабаковых санкцыйных метадаў у міжнародных дачыненнях», — падкрэслілі ў міністэрстве.

«Пры гэтым мы звярнулі ўвагу на тое, што з-пад дзеяння зброевага эмбарга ЕЗ выведзеныя некаторыя віды спартовай зброі», — заўважыў Дзмітрый Мірончык.

«Пацвярджаем нацэленасць Беларусі на развіццё прагматычнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕЗ без якіх-небудзь санкцый і палітычных абмежаванняў», — заявіў прэс-сакратар.

Нагадаем, 23 лютага Еўрасаюз працягнуў на год зброевае эмбарга ў дачыненні да Беларусі і санкцыі ў дачыненні да чатырох чыноўнікаў, якіх Брусель падазрае ў датычнасці да гучных знікненняў 1999-2000 гадоў. Гаворка ідзе пра Юрыя Сівакова, Дзмітрыя Паўлічэнку, Віктара Шэймана і Уладзіміра Наумава.


Паводле Белсат



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць