Нідэрланды. Праблема сабак — у цэнтры дэбатаў

У Гаазе варта ўвесці забарону на валоданне сабакамі. Такую заяву зрабіў дэпутат гарадскога савету ад партыі “Ісламскія дэмакраты. Па меркаванню прадстаўніка мусульманскай партыі, утрыманне сабак у хаце з’яўляецца ні чым іншым, як жорсткім абыходжаннем з нашымі сябрамі меншымі. “Сабакі павінны жыць у прыродных умовах, а не ў хатах, — кажа дэпутат. Утрыманне сабакі ў горадзе, адпаведна яго пункту гледжання, павінна карацца штрафам. Аднак большасць сяброў савету прагаласавалі супраць такой прапановы.

У Гаазе варта ўвесці забарону на валоданне сабакамі. Такую заяву зрабіў дэпутат гарадскога савету ад партыі “Ісламскія дэмакраты. Па меркаванню прадстаўніка мусульманскай партыі, утрыманне сабак у хаце з’яўляецца ні чым іншым, як жорсткім абыходжаннем з нашымі сябрамі меншымі. “Сабакі павінны жыць у прыродных умовах, а не ў хатах, — кажа дэпутат. Утрыманне сабакі ў горадзе, адпаведна яго пункту гледжання, павінна карацца штрафам. Аднак большасць сяброў савету прагаласавалі супраць такой прапановы. Больш таго, савет выказаўся на карысць праекту ад фракцыі Партыі аховы жывёл, якая прапанавала аказваць грашовую падтрымку ўладальнікам сабак. На думку шмат каго, дэпутаты заблакавалі прапанову ісламскіх дэмакратаў, паколькі пабаяліся, што за ёй стаіць рэлігійны падтэкст. Шматлікія мусульмане лічаць сабак нячыстымі жывёламі.

Паводле нідэрландскай прэсы

Каментаваць