Нікарагуа. 30 гадоў Сандынісцкай рэвалюцыі

Роўна 30 гадоў таму пала дыктатура Самосы, чыя сям’я кіравала Нікарагуа на працягу амаль паўстагоддзя. І ўвесь гэты час у краіне працягвалася партызанская барацьба, арганізаваная Фронтам нацыянальнага вызвалення імя Аўгуста Сандына (FSLN). У 1979 годзе эра Самосы закончылася. Атрады сандыністаў захапілі сталіцу Манагуа. Увесь свет вітаў іх перамогу.

Захапіўшы ўладу, сандыністы, аднак, нарабілі шмат чаго. Пасварыліся з ЗША, што каштавала краіне грамадзянскай вайны і 20 тысяч забітых нікарагуанцаў. Развалілі эканоміку, спрабуючы будаваць сацыялізм па кубінскай мадэлі. У прынцыпе гэта ўсё была дробязь, пакуль СССР аказваў братам Артэга (кіраўнікам FSLN) матэрыяльную і ваенную дапамогу. Аднак з пачаткам Перабудовы савецкія пастаўкі прыпыніліся, і сандыністы былі вымушаны пагадзіцца на дэмакратызацыю. Першыя ж выбары яны прайгралі.

Праўда, у 2007 годзе яны вярнуліся ва ўладу, што цяпер з аглядкай на падзеі апошніх 30 гадоў дае ім законнае права лічыць сябе пераможцамі. Парадаксальна, аднак шмат удзельнікаў падзей 1979-га — фактычна ўвесь касцяк першага сандынісцкага ўраду — глядзяць на справы больш скептычна. «Фронт цяпер не левы, не правы, а нейкая сямейная фірма. Даніэль Артэга, яго жонка і дзеці кантралююць усе ведамствы», — кажуць ветэраны, якія ў розныя часы з розных прычын былі выкінутыя з шэрагаў партыі.

Прадстаўнікі FSLN не згодныя з такімі высновамі. Пасля прыходу да ўлады яны вярнулі бясплатную адукацыю і медыцыну. Запусцілі праграму будаўніцтва сацыяльнага жылля. Хаця тут трэба сказаць вялікі дзякуй Уга Чавесу. Каракас штогод дае Нікарагуа 500 мільёнаў долараў у якасці бясплатнай дапамогі менавіта на сацыяльныя праграмы.

Па матэрыялах «Die Welt» (Германія)

Каментаваць