Нікарагуа і Коста-рыка на парозе вайны

Міжнародны прававы трыбунал у Гаазе спрабуе не дапусціць вайны паміж Нікарагуа і Коста-Рыка. Casus belli — востраў на рацэ Сан-Хуан, якая з’яўляецца натуральнай мяжой паміж краінамі. Кожная з дзяржаў з 2010 года лічыць, што востраў належаць ёй. Пасля таго, як у мінулым лістападзе кіраўніцтва Нікарагуа вырашыла звязаць раку з Ціхім акіянам каналам, Коста-Рыка палічыла гэта пагрозай для сваёй нацыянальная бяспекі. На мяжу аператыўна былі высунутыя войскі (трэба зазначыць, што ў краіне няма рэгулярнай арміі, а толькі апалчэнне).

Міжнародны прававы трыбунал у Гаазе спрабуе не дапусціць вайны паміж Нікарагуа і Коста-Рыка. Casus belli — востраў на рацэ Сан-Хуан, якая з’яўляецца натуральнай мяжой паміж краінамі. Кожная з дзяржаў з 2010 года лічыць, што востраў належаць ёй. Пасля таго, як у мінулым лістападзе кіраўніцтва Нікарагуа вырашыла звязаць раку з Ціхім акіянам каналам, Коста-Рыка палічыла гэта пагрозай для сваёй нацыянальная бяспекі. На мяжу аператыўна былі высунутыя войскі (трэба зазначыць, што ў краіне няма рэгулярнай арміі, а толькі апалчэнне). У сваю чаргу, Манагуа таксама адправіла на бераг Сан-Хуану вайсковыя фармаванні, праўда, матывуючы гэта неабходнасцю барацьбы з крыміналам. Пасля рашэння трыбуналу на мінулым тыдні нікарагуанцы пагадзіліся адвесці войскі ад мяжы. Аднак наўрад ці гэта азначае канец канфлікту. Нікарагуанцы і коста-рыканцы гістарычна не любіць адзін аднаго. Акрамя таго, у Манагуа пры ўладзе сандыністы, якія памятаюць, што ў 1980-я гады Коста-Рыка была плацдармам для атакі на сацыялістычную Нікарагуа.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць