Нікарагуа. Смерць апошняга партызана

У Нікарагуа на 81-м го­дзе жыцця памёр Томас Борге — апошні з жывых заснавальнікаў славутага Сандынісцкага фронту нацыянальнага вызвалення (FSLN). Борге нарадзіўся ў 1930-м і яшчэ ў гады навучання ў ВНУ стаў сябрам партызанскай групы, што каштавала яму свабоды. Пасля двух гадоў турмы ён здолеў збегчы на Кубу. І ў 1961 годзе стаў адным з заснавальнікаў FSLN. Калі ў 1979 годзе дыктатура клану Самосы пад ударам сандыністаў ляснулася, Борге атрымаў пасаду дырэктара МУС.

У Нікарагуа на 81-м го­дзе жыцця памёр Томас Борге — апошні з жывых заснавальнікаў славутага Сандынісцкага фронту нацыянальнага вызвалення (FSLN). Борге нарадзіўся ў 1930-м і яшчэ ў гады навучання ў ВНУ стаў сябрам партызанскай групы, што каштавала яму свабоды. Пасля двух гадоў турмы ён здолеў збегчы на Кубу. І ў 1961 годзе стаў адным з заснавальнікаў FSLN. Калі ў 1979 годзе дыктатура клану Самосы пад ударам сандыністаў ляснулася, Борге атрымаў пасаду дырэктара МУС. Апошнім часам Борге займаў высокія ганаровыя пасады ў кіраўніцтве Фронту, а таксама некаторы час узначальваў нікарагуанскую дыпламатычную місію ў Перу. Застаецца сказаць, што Борге быў адным з самых улюбёных куміраў нікарагуанскіх жанчын. Пра яго сэксуальныя прыгоды нават распавядалі анекдоты. Увогуле, смерць Борге стала сапраўднай трагедыяй для нацыі. Калі стала вядома, што партызан памёр, усе СМІ, уключаючы тыя, што не любяць FSLN, перарвалі трансляцыі. Праўда, без крытыкі не абышлося. Борге яшчэ пры жыцці абвінавачвалі ў тым, што будучы кіраўніком МУС ён пераследаваў апазіцыю і Касцёл. У той час у Нікарагуа было тайна забіта 37 чалавек, праціўнікаў сандынісцкага рэжыму.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць