Нікарагуа. Загадкавая смерць нікарагуанскага чэмпіёна

Алексіс Аргуэлла быў легендай нікарагуанскага спорту. Ён тройчы станавіўся сусветным чэмпіёнам свету па боксу. Нядзіўна, што пасля бліскучай кар’еры ў спорце ён зрабіў не менш бліскучую кар’еру ў палітыцы: 6 месяцаў таму Аргуэлла стаў мэрам сталіцы ад кіруючай у краіне партыі сандыністаў. З улікам яго аўтарытэту і папулярнасці загадковая смерць мэра-баксёра ў ноч на 1 жніўня — і зараз тэма нумар адзін на старонках нікарагуанскай прэсы. Алексіс скончыў жыццё самагубствам, прастрэліўшы сабе шыю.

Алексіс Аргуэлла быў легендай нікарагуанскага спорту. Ён тройчы станавіўся сусветным чэмпіёнам свету па боксу. Нядзіўна, што пасля бліскучай кар’еры ў спорце ён зрабіў не менш бліскучую кар’еру ў палітыцы: 6 месяцаў таму Аргуэлла стаў мэрам сталіцы ад кіруючай у краіне партыі сандыністаў. З улікам яго аўтарытэту і папулярнасці загадковая смерць мэра-баксёра ў ноч на 1 жніўня — і зараз тэма нумар адзін на старонках нікарагуанскай прэсы. Алексіс скончыў жыццё самагубствам, прастрэліўшы сабе шыю. Самае цікавае ў гэтай гісторыі тое, што былы спартсмен добраахвотна пайшоў на той свет пасля размовы са спецыяльным пасланцам прэзідэнта Даніэля Артэгі. Паліцыя ўстанавіла, што смерць мела месца праз некалькі гадзін пасля сустрэчы. Відавочна, што прычынай суіцыду стаў канфлікт паміж Артэга і Аргуэлла. Артэга выкарыстаў экс-баксёра як сродак для атрымання перамогі ў муніцыпальным савеце, які кантралюе дзейнасць мэра. Аргуэлла, які мала што разумее ў палітыцы, паспрабаваў гуляць самастойную ролю і за гэта паплаціўся. Застаецца даведацца, што за кампрамат на Алексіса мае Артэга. Вядома, што нягледзячы на высокую пасаду, новы мэр захапляўся наркотыкамі. Аднак пра гэта ведалі амаль усе. Прэса гадае: няўжо нябожчык перамог у спорце дзякуючы падману, пра што і стала вядома Артэгу. Толькі такі кампрамат сапраўды мог прымусіць Алексіса скончыць з жыццём.

Каментаваць