На абардаж еўрапейскай палітыкі!

Сапраўдны фурор ва ўсім свеце, асабліва сярод маладых карыстальнікаў інтэрнэту, выклікаў поспех шведскай Партыі піратаў на выбарах у Еўрапарламент.

За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. 22 чэрвеня Йорг Таус, дэпутат Бундэстагу ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, дэманстратыўна паклаў партбілет на стол. Ён вырашыў выйсці са складу сацыял-дэмакратаў, каб далучыцца да нямецкай Партыі піратаў. Па словах Йорга, ён не можа больш знаходзіцца там, дзе яго не разумеюць. У доказ прыхільнасці ідэям піратаў дэпутат нават сфатаграфаваўся на фоне сцяга з выявай Вясёлага Роджэра — сімвала партыі піратаў.



Сапраўдны фурор ва ўсім свеце, асабліва сярод маладых карыстальнікаў інтэрнэту, выклікаў поспех шведскай Партыі піратаў на выбарах у Еўрапарламент.

За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. 22 чэрвеня Йорг Таус, дэпутат Бундэстагу ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, дэманстратыўна паклаў партбілет на стол. Ён вырашыў выйсці са складу сацыял-дэмакратаў, каб далучыцца да нямецкай Партыі піратаў. Па словах Йорга, ён не можа больш знаходзіцца там, дзе яго не разумеюць. У доказ прыхільнасці ідэям піратаў дэпутат нават сфатаграфаваўся на фоне сцяга з выявай Вясёлага Роджэра — сімвала партыі піратаў.

Усё пачалося ў 2005 годзе, калі шведскі праграміст Рыхард Фальквінг вырашыў заснаваць Партыю піратаў. Галоўны пункт партыйнай платформы — змены ў закон пра аўтарскія правы. Размова ішла пра закон, які быў уведзены ў Швецыі ў 2005 годзе. Сутнасць яго заключалася ў тым, што наяўнасць у кампутары кантрафактнай прадукцыі цягнула за сабой крымінальную адказнасць. “Піраты выступалі за права скачваць любую інфармацыю з павуціння, карыстацца ёй і вольна капіраваць.

Другое патрабаванне Партыі піратаў — права на прыватнасць. Пасля падзей 11 верасня 2001 года спецслужбы атрымалі карт-бланш на нагляд за асабістым жыццём грамадзян на падставе таго, што ўсе людзі — патэнцыйныя тэрарысты. На думку піратаў, нагляд не павінны мець татальны характар.

Ніякай грамадскай рэакцыі навіна пра з’яўленне на палітычным полі “піратаў не мела. У тым ліку таму, што прыблізна ў той жа час дэпутаты прадстаўленых у парламенце партый левых і лібералаў патрабавалі лібералізаваць заканадаўства аб праве капіраваць інфармацыю з інтэрнэту.

У пачатку 2006 года “піраты ўпершыню паспрабавалі свае сілы на выбарах у нацыянальны парламент. Іх дасягненні былі больш чым сціплыя. За іх галасавалі ўсяго 0,6 працэнта выбаршчыкаў, што прынесла толькі дзесятае месца сярод 40 партый, якія балатаваліся ў галоўны заканадаўчы орган Швецыі.

Аднак, з іншага боку, такая лічба прымушала заснавальнікаў партыі застацца ў палітыцы. Па шведскіх законах, калі партыя атрымлівае хаця б адзін працэнт галасоў, яна можа разлічваць на фінансавую падтрымку дзяржавы.

Усё, па сутнасці, пачалося 31 мая 2006 года, калі паліцыя правяла рэйд супраць уладальнікаў хостынгу The Pirate Bay, сярод якіх было шмат сяброў Партыі піратаў. На сайце The Pirate Bay выкладаліся скрадзеныя з сеціва матэрыялы. Арышт выклікаў вялікія пратэсты сярод простых юзераў — масавую падачу заяў на сяброўства ў Партыі піратаў.

У выніку літаральна за адзін тыдзень колькасць сяброў партыі вырасла з 500 чалавек да 2500. 3 чэрвеня 2006 года “піраты арганізавалі ў цэнтры Стакгольма дэманстрацыю ў абарону арыштаваных па справе The Pirate Bay. Моладзевыя секцыі прадстаўленых у парламенце партый лібералаў, зялёных і левых падтрымалі акцыю. Дзякуючы гэтаму яна трапіла ў фокус нацыянальных, а пазней і міжнародных СМІ.

На наступны дзень сайт “піратаў наведалі больш за мільён чалавек. 500 (!) англамоўных радыё -станцый перадалі ў эфір інфармацыю пра партыю і распавялі пра яе праграму. Парадаксальна, што самі лідэры не былі гатовыя да такога выбуху цікавасці. Старшыня партыі нават не змог лагічна растлумачыць журналістам, што завіталі да яго дахаты, чаго канкрэтна дамагаюцца “піраты.

Судовы працэс закончыўся для “піратаў на першы погляд катастрафічна. Кожны з падсудных быў прызнаны вінаватым і мусіў заплаціць штраф агульным памерам у 900 тысяч долараў ЗША. Аднак сярод грамадзян вердыкт быў трактаваны інакш.

Рашэнне Феміды выклікала хвалю салідарнасці ў выглядзе росту колькасці заяў на ўступленне ў партыю. За сем гадзін пасля абвяшчэння судовага вердыкту партыя папоўнілася тысячамі новых сяброў (напярэдадні вердыкту іх было ўжо 15 тысяч). Хутка іх стала 42 тысячы. Такім чынам, “піраты сталі трэцяй партыяй у краіне.

Думаецца, якраз дзякуючы гучнаму працэсу, які закончыўся напярэдадні выбараў, партыя абавязана вялікаму ўраджаю галасоў, якія былі пададзеныя за яе на выбарах у парламент ЕС.

Так ці інакш, цяпер “піраты знаходзяцца на хвалі поспеху. Толькі за апошні тыдзень у трох краінах Еўропы ўзніклі філіялы партыі. Яшчэ ў 2007 годзе ў Вене быў створаны іх пірацкі Інтэрнацыянал. Заснавальнікамі выступілі “піраты Швецыі, ЗША, Аўстрыі, Германіі, Даніі, Польшчы, Аргенціны, Аўстраліі.

Прычым цяпер іх фундатарамі выступаюць не аматары, а салідныя людзі. Так, заснавальнікамі чэшскіх “піратаў на мінулым тыдні сталі пяць дырэктараў фірмаў, якіх звязаны з кампутарным бізнесам. Хаця фармальным старшынёй партыі выступае Каміл Хоркі — юзер, які быў асуджаны ў красавіку за парушэнне закону ад аўтарскіх правах.

Што далей? Шмат што будзе залежыць ад галасавання ў Германіі на выбарах у Бундэстаг у верасні гэтага года. Тут за межамі Швецыі “піраты выступаюць лепш за ўсё. У 2008-м у нямецкай зямлі Гесен “піраты ўпершыню выставілі свой спіс на рэгіянальныя выбары. Спіс атрымаў усяго 0,3 працэнта галасоў. На выбарах у парламент ЕС у чэрвені нямецкія “піраты мелі ўжо 0,9 працэнтаў. Калі папярэдняя дынаміка захаваецца, то ўвосень нас чакае сенсацыя.

Каментаваць