На поўначы Пакістану забіты турысты. Сярод іх расіянін і пяцёра ўкраінцаў

Дзесяць замежных турыстаў забіты мінулай ноччу ў выніку нападу ўзброеных людзей на поўначы Пакістану, паведамляе Reuters. Кітайскае агенцтва Xinhua сцвярджае, што сярод загінулыхпяць грамадзянаў Украіны і адзін расіянін.



Гара Нанга-Парбат


Амбасада РФ правярае інфармацыю. «Мы ўважліва адсочваем інфармацыю пра тое, што здарылася і знаходзімся ў кантакце з МУС Пакістану дзеля высвятлення  грамадзянства загінулых турыстаў», - заявілі там ІТАР-ТАСС. Прадстаўнік МЗС Украіны пацвердзіў для РІА «Новости» факт гібелі грамадзянаў краіны. Факт гібелі турыста з РФ пацвердзілі ў Растурызме.

Напад на гатэль адбыўся ў правінцыі Гілгіт-Балтыстан, у базавым лагеры ў падножжа гары Нанга-Парбат (на фота) каля гадзіны ночы па мясцовым часе. «Невядомыя мінулай ноччу ўварваліся ў гасцініцу, дзе знаходзіліся замежныя турысты, і адкрылі агонь. Яны забілі дзесяцярых турыстаў і збеглі», - паведаміў Reuters прадстаўнік паліцыі вобласці Гілгіт-Балтыстан Алі Шэр.

 

Xinhua са спасылкай на сведак паведамляе, што 10-12 узброеных людзей увайшлі ў гатэль Fairy Meadows, пабудзілі турыстаў, пасля чаго вывелі іх на вуліцу і расстралялі. Маёмасць забітых была скрадзена. Целы загінулых дастаўлены верталётам у сталіцу краіны Ісламабад.


Верагодна, забітыя былі альпіністамі, якія рыхтаваліся да ўзыходжання. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што дзясятая забітая была іх гідам з Пакістану.

Адказнасць за забойства ўзяла на сябе пакістанская тэрарыстычная групоўка «Джундулах».

«Гэтыя замежнікінашы ворагі, і мы з гонарам бяром на сябе адказнасць за іх забойства. Мы працягнем ажыццяўляць падобныя атакі ў будучыні»,прыводзіць мясцовае выданне слова прадстаўніка групоўкі Ахмеда Марата.

Каментаваць