Тысяча капальнікаў бурштыну ў балаклавах пабілася з паліцыянтамі (відэа)

Калі тысячы капальнікаў зноў аказалі супраціў праваахоўнікам. У выніку сутыкнення пацярпелі дзесяць украінскіх паліцэйскіх.



На Ровеншчыне капальнікаў бурштыну аказвалі супраціў работнікам паліцыі, паведамляе "5 канал".

Амаль тысяча чалавек у балаклавах і камуфляжнай вопратцы, узброеныя драўлянымі бітамі, камянямі, палкамі, заблакавалі дарогу паваленымі дрэвамі і аказвалі супраціў праваахоўнікам.

Нагадаем, 30 сакавіка ў Ровенскай вобласці таксама адбылася сутычка незаконных капальнікаў бурштыну з праваахоўнікамі, тады ў выніку пацярпелі сем паліцэйскіх.

Зараз падчас сутыкнення пацярпелі дзесяць паліцэйскіх, з якіх пяцёра супрацоўнікаў спецпадраздзялення, а астатнія — з сарненскага аддзела паліцыі.

У выніку супрацьстаяння паліцыянтам удалося дамовіцца аб мірным урэгуляванні канфлікту і разблакаваць шлях.

"Новы Час" ужо пісаў пра неверагодныя памеры нелегальнай здабычы бурштыну на Палессі. Сотні гектараў лесу ператвораныя ў марсіянскую паверхню. Маштабы экалагічнай катастрофы вельмі істотныя. А лагеры капальнікаў бурштыну ўражваюць — драўляныя пабудовы, сучасная тэхніка і экскаватары.

У апошні час ва Украіне актывізавалася барацьба супраць незаконнай здабычы бурштыну. Сілавікі амаль кожны дзень даюць справаздачу аб затрыманні кантрабандыстаў і капальнікаў.

Каментаваць