На ўсходзе Украіны людзі пакутуюць, вымушаныя піць дажджавую ваду, — АБСЕ (фота)

Місія назіральнікаў АБСЕ вярнулася ў Шырокіна Данецкай вобласці, каб зрабіць ацэнку гуманітарнай сітуацыі.



 Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Адмысловай маніторынгавай місіі АБСЕ ў Twitter. Як адзначаюць прадстаўнікі місіі, насельніцтву не хапае электрычнасці, вады і ацяплення.

"Але ў іх ёсць трохі ежы, людзі вымушаныя піць дажджавую ваду", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што назіральнікі змаглі "убачыць дэталі ў Шырокіна", чаго не маглі зрабіць падчас папярэдніх візітаў. Гаворыцца, што вялікая колькасць дамоў, у тым ліку школа і іншыя грамадскія будынкі цалкам знішчаны без магчымасці аднаўлення.

 
 
 

"Назіральнікі размаўлялі з грамадзянскімі асобамі, у асноўным — з пажылымі людзьмі. Яны моляцца за мір", — паведамілі ў АБСЕ.

Каментаваць