Нацыянальны фронт не паклікалі на марш адзінства, які пройдзе ў Парыжы ў нядзелю

Мерапрыемства па задуме яго арганізатараў мае аб'яднаць і прыхільнікаў ўлады і апазіцыю. Між тым нацыяналісты запрашэння на марш адзінства не атрымалі.



Марын Ле Пэн


Французы, узрушаныя тэрактам у Парыжы, мітынгуюць апошнія два дні. Дзясяткі тысяч людзей асуджаюць напад на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Шарлі Эбдо і забойства супрацоўнікаў выдання. Акцыі праходзяць у розных гарадах краіны. А ў гэтую нядзелю ў Парыжы зладзяць марш адзінства ў памяць аб загінуўшых у тэракце. На ім французы выступяць супраць тэрарызму. Ініцыятарамі акцыі спачатку былі прадстаўнікі левых партый, блізкія да кіруючых сацыялістаў. Але пасля візіту ў Елісейскі палац Нікаля Сарказі кансерватары далі зразумець, што таксама гатовыя праявіць салідарнасць.
 
 
А вось ультраправы Нацыянальны фронт на марш не паклікалі. На гэта паскардзілася Марын Ле Пэн, лідэр партыі, вядомай рэзкімі выказваньнямі у тым ліку ў бок мігрантаў. Нацфронт не ўваходзіць у лік партый, якія абараняюць каштоўнасці Рэспублікі, акрэсліла пазіцыю ўлады мэр Парыжа Ан Ідальга. Сама ж Ле Пэн настойвае на тым, што адсутнасць яе і паплечнікаў на маршы ставіць пад пытанне нацыянальнае яднанне на фоне трагедыі. Зрэшты, сёння прэзідэнт Аланд сустрэнецца з Ле Пэн ў Елісейскім палацы. Лідэр Нацфронта ад сустрэчы не адмовілася.
 
 
Пасля тэракту ў Парыжы Ле Пэн выказалася за ўвядзенне ў Францыі смяротнага пакарання.

Абмеркаванне:

  • Цётка Адарка
  • 2015-01-09 14:38:21

Чаму ж гэта яны прыхільніцу Пуціна так зняважылі?

Каментаваць