Надзея Саўчанка ў турме напісала кнігу

Пра гэта паведаміў у сваім блогу адзін з яе адвакатаў Ілля Новікаў.



"Здадзена ў друк Надзіна кніжка "Моцнае імя Надзея". Мяне яна папрасіла напісаць прадмову — растлумачыць ўсім, што гэта я яе ўгаварыў, а не яна сама ад залішніх літаратурных амбіцый пачала пісаць. Сам я прадмоў ніколі ў жыцці не чытаў, пра што ў іх пішуць і навошта наогул яны патрэбныя — не ўяўляю. Але шчыра распавёў, як усё было. У выдавецтве абяцалі выпусціць сігнальны наклад да прысуду. Кніжка смешная, чытаецца на адным дыханні, нагадвае марскія апавяданні Аляксандра Пакроўскага" — апавёў Ілля Новікаў.
 
 
Нагадаем, 30 ліпеня распачаўся суд над палоннай украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай. Па абвінавачаннях у забойствах і незаконным перасячэнні мяжы ёй пагражае да 25 год турмы. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Каментаваць