Надзею Саўчанку прывезлі ў Навачаркаск

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку яе адвакат Ілля Новікаў са спасылкаю на сястру палоненай лётчыцы Веру Саўчанку.



Дагэтуль адвакаты Надзеі Саўчанкі некалькі дзён не маглі высвятліць яе месцазнаходжанне пасля этапіравання з Масквы.

Ілля Новікаў удакладніў, што лётчыцу змясцілі ў СІЗА-3 Навачаркаска і напісаў, што шлях ад гэтай пеніцытарнай установы да горада Данецк, дзе яе будуць хутчэй за ўсё судзіць, каля дзвюх гадзін  у адзін бок.

Нагадаем, Надзеі Саўчанцы пагражае да 25 год турмы, яе абвінавачваць у забойстве, замаху на забойства і незаконным перасячэнні мяжы. Першыя слуханні па судовай справе павінны адбыцца 30 ліпеня.

Каментаваць