Напад з нажом у гандлёвым цэнтры Польшчы

У Польшчы мужчына ўчыніў разню ў гандлёвым цэнтры горада Сталева Воля. 

У выніку здарэння пацярпелі шэсць чалавек, паведамляе korrespondent.net. Аднак ria.ru кажа пра аднаго забітага і дзевяцёра параненых.

У польскім горадзе Сталёва Воля невядомы (Прыкарпацкае ваяводства) мужчына напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра "VIVO!". Ён увайшоў у будынак і пачаў наносіць людзям удары нажом.Некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. 

Пра гэта паведамляе Niezalezna са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі.

Па словах паліцыянтаў, напад здзейсніў 27-гадовы жыхар горада. Ён быў цвярозы, раней ужо меў праблемы з законам. Відавочцы дапамаглі паліцыі затрымаць зламысніка.


Праваахоўнікі высвятляюць матывы нападу і ці былі ў мужчыны саўдзельнікі. 

Расследаванне здарэння ўзяла пад кантроль прэм'ер-міністр Беата Шыдла.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць