Напярэдадні гадавіны сталінскай дэпартацыі самаабвешчаная ўлада Крыма забараніла мітынгі

Напярэдадні гадавіны дэпартацыі "народаў Крыма" самаабвешчаная ўлада Крыма забараніла на паўвостраве масавыя мерапрыемствы. Забарона на правядзенне масавых сходаў дзейнічае да 6 чэрвеня, паведамляе www.unian.ua.

Пра гэта сведчыць указ самаабвешчанай улады паўвострава, размешчаны на яе старонцы ў  Facebook. Масавыя падзеі на тэрыторыі Крыму абмежаваныя ў сувязі з "сітуацыяй на ўсходзе Украіны".

Нагадаем, 18 траўня крымскія татары шануюць пачатак сталінскай дэпартацыі крымска-татарскага народа ў 1944 годзе. У гэтым годзе спаўняецца 70 гадоў трагедыі, якую крымскія татары лічаць генацыдам народа.

У Крыме плануюць правесці агульнакрымскі жалобны мітынг да Дня дэпартацыі 18 мая ў Сімферопалі. Ён будзе праходзіць толькі пад нацыянальнымі крымскімі сцягамі.

Фото: Facebook

Каментаваць