Нарвежскія калабарацыяністы шмат разоў прасілі нацысцкую Германію перадаць ім шэраг савецкіх тэрыторый. Гэта вынікае з упершыню апублікаваных дакументаў Нацыянальнага архіва Нарвегіі. Іх
прадставілі публіцы ў сувязі з угодкамі ўварвання немцаў у Нарвегію 9 красавіка 1940 года. З дакументаў таксама вынікае, што партыя калабарацыяністаў «Нацыянальная згода» (Nasjonal
Samling) марыла пашырыць тэрыторыю Нарвегіі за кошт Савецкага Саюза. Нарвежскія фашысты спачатку прасілі пратэктарат на тэрыторыяй у раёне Мурманска, але пасля жорсткай адмовы звярнулі свае позіркі
на тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі. Міністры ўрада нават наведалі акупаваную Украіну з мэтай «заслупаваць» для сябе частку яе тэрыторыі. Больш таго: нарвежскі ўрад стварыў у
Осла Рускае кіраванне і інстытут пад назвай «Austrveg» для ўвасаблення ў жыццё сваіх ідэй пра пашырэнне тэрыторыі. Тым не менш, кіраўнік СС Генрых Гімлер не быў зацікаўлены ў
стварэнні нарвежскіх пратэктаратаў на тэрыторыі СССР і замест гэтага прапанаваў выкарыстоўваць нарвежцаў як «узброеных фермераў», якія дапамагаюць каланізаваць захопленыя
землі.
Па матэрыялах нямецкай прэсы
Нарвегія. Беларусь — нарвежскі пратэктарат
- Замежжа
- 16-04-2010
Нарвежскія калабарацыяністы шмат разоў прасілі нацысцкую Германію перадаць ім шэраг савецкіх тэрыторый. Гэта вынікае з упершыню апублікаваных дакументаў Нацыянальнага архіва Нарвегіі. Іх прадставілі публіцы ў сувязі з угодкамі ўварвання немцаў у Нарвегію 9 красавіка 1940 года. З дакументаў таксама вынікае, што партыя калабарацыяністаў «Нацыянальная згода» (Nasjonal Samling) марыла пашырыць тэрыторыю Нарвегіі за кошт Савецкага Саюза.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!