НАТА шукае «умераную зброю» для супрацьстаяння Расіі ў інфармацыйнай вайне

Паўночнаатлантычны альянс шукае «умераную зброю» для супрацьстаяння Расіі ў інфармацыйнай вайне, піша The Financial Times. У якасці прыкладу газета прыводзіць ролік, апублікаваны на канале НАТА ў YouTube.



У сюжэце пад назвай «Украіна: дзе ўсе фашысты?», знятым ў Львове, афіцыйны канал НАТА палемізаваў з паведамленнямі расійскіх СМІ аб тым, што на захадзе Украіны «хаос і фашысты захапілі краіну».
 
 
 
 
«У гэтым крызісе Расія выкарыстоўвае інфармацыю ў якасці зброі», — цытуе газета намесніка памочніка генеральнага сакратара НАТА Джэймса Апатурая. «Яны дабіраюцца да нашага электарату, каб уплываць на палітыку», — адзначыў ён. Як асцерагаюцца чыноўнікі НАТА і заходнія палітыкі, расійская кампанія можа вельмі негатыўна адбіцца на «далікатным еўрапейскім кансэнсусе» з нагоды захавання жорсткіх эканамічных санкцый супраць Масквы, гаворыцца ў артыкуле.
 
 
Высокапастаўленыя дэлегацыі з еўрапейскіх краін пачалі праводзіць сустрэчы ў штаб-кватэры НАТА ў Брусэлі і ў сваіх сталіцах для абмеркавання гэтага пытання, адзначае выданне. Адным з вынікаў такіх дыскусій і стала «львоўскае відэа», дадае газета. Па словах крыніц у НАТА, можна чакаць з'яўлення падобных матэрыялаў у будучыні.
 
 
Пры гэтым прэс-сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Аана Лунгеску заяўляе, што «наш адказ на прапаганду не можа быць яшчэ большай прапагандай».
 
 
Паводле Financial Times

Абмеркаванне:

  • М.Т.
  • 2014-12-08 17:33:55
Интересно, как они "вылавливали" англоговорящих украинцев? Или там английским многие владеют? Понятно лишь с львовянином - он полиглот. А остальные? Как они попались навстречу
репортёру? Случайно? Или долго пришлось выискивать?

Каментаваць