Назіральнікі InformNapalm наведалі базы захоўваньня тэхнікі. Справаздача для АБСЕ

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm вызначыла дакладнае месцазнаходжанне адной з базаў «1-га танкавага батальёну Рэспубліканскай Гвардыі ДНР» расійска-тэрарыстычных войскаў на тэрыторыі заводу хімрэактываў у Данецку.



У кастрычніку 2015 года ў артыкуле «Шлях расійскіх наймітаў ад «Экспаданбаса» да кароўніка» былі разгледжаныя фатаздымкі з расійскім танкамі. Праз наяўнасць малой колькасці фота- і відэададзеных, зробленых унутры памяшканняў, мы зрабілі здагадку, што гэта цэнтр выставаў «Экспаданбас» у Данецку, грунтуючыся на вельмі падобным нутраным аздабленні з гэтых залаў выставаў. Але пасля з'яўлення новых дадзеных, было высветлена, што сапраўднае месца іхнага знаходжання — будынак вытворчага комплексу (48°00′51.7″N 37°44′46.2″E) заводу хімрэактываў у Данецку, які месціцца крыху менш за 7 км ад н.п. Пяскі і за 15 км ад н.п. Красногораўка.

Скрыншот з сайту LiveUAmap, дзе зялёным колерам пазначаны раён ідэнтыфікаванай мясцовасці.

2016-01-31_150415-map

Фатаздымкі, дзякуючы якім атрымалася дакладна ідэнтыфікаваць мясцовасць.

2016-01-31_1356282 2016-01-31_1351092

Карыстальнік твітэра @5urpher пазначыў гэтае ж месца на сепаратысцкім відэа «Танкі Наваросіі на пазіцыях у раёне Мар’інкі», апублікаванае на youtube 17 ліпеня 2015 года, і пазней дакладна ідэнтыфікаваў месца на мапе. Далей у артыкуле кадры з відэа будуць накладзеныя на мапу для параўнання мясцовасці.

Далей прааналізуем новыя фатаздымкі, якіх няма ў кастрычніцкім артыкуле.

2016-01-30_124903

На адным з фатаздымкаў у вокнах зафіксаванага памяшкання можна пабачыць вокны супрацьлеглага будынку, гэта таксама дапамагло нам падчас ідэнтыфікацыі мясцовасці.

2016-01-31_135530-2

На танках, што знаходзяцца ў гэтых памяшканнях, раней былі зафіксаваныя тактычныя знакі «100 у ромбе» і ТЗ «26 у ромбе», але ўжо са снежня ТЗ замянілі на «50 у трохкутніку».

2016-01-31_1358432 2016-01-31_1359202

2016-01-31_141456-22

Падабенства ўнутранай часткі памяшканняў на фота вельмі добра можна пабачыць на кадрах з відэа, гаворка пра якое была вышэй.

Танки Новороссии на позициях в районе Марьинки.mp4_20160130_230634.531 Танки Новороссии на позициях в районе Марьинки.mp4_20160130_210658.156

Цяпер накладзем асноўныя скрыншоты на мапу для параўнання з мясцовасцю.

2016-01-31_131012-map

І вядома ж, паўстае пытанне: «А ці там зараз знаходзяцца танкі расійска-тэрарыстычных войскаў, ці, усё ж, яны адведзеныя за 25-кіламетровую зону ад лініі размежавання бакоў, як заяўляюць расійскія баявікі?»

На гэта нам усім змогуць адказаць толькі прадстаўнікі АБСЕ, хаця іх кожнага дня ўсё меней дапускаюць углыб акупаваных тэрыторыяў расійскія баявікі. З такімі тэмпамі місія АБСЕ ўжо неўзабаве будзе здзяйсняць назіранне толькі з дапамогаю ўсталяваных камераў на ўкраінскіх блок-постах і толькі за жаўнерамі ЗСУ, бо падобных камераў НЯМА на блок-постах баявікоў.

Былі выяўленыя таксама фатаздымкі, выкладзеныя 27 студзеня 2016 года.

2016-01-31_1402442 2016-01-31_1535432

2016-01-31_1400532

Матэрыял для публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org

Каментаваць