Назіральнікі InformNapalm выявілі 2 расійскія ўстаноўкі 2Б26 РСЗВ «Град»

Інсайдэры з акупаваных тэрыторыяў даслалі відэа, у якім зафіксаванае правядзенне 02.02.2016 г. вышкалаў РСЗВ аб’яднаных расійска-сепаратысцкіх сілаў (АРСС) пад г. Тарэзам у раёне н.п. Мануілаўка. 



InformNapalm


У гэтай публікацыі валанцёры міжнароднай супольнасці InformNapalm здзейсьнілі ідэнтыфікацыю тэхнікі і выявілі ейнае знаходжанне паводле стопкадраў, не публікуючы відэа ў адкрытым доступе дзеля бяспекі інсайдэраў.

На здымках былі зафіксаваныя машыны кіравання:

  • грузавік Урал
  • КШМ на базе ГАЗ-66 або КамАЗ

Selection_004Selection_005

6 машынаў РСЗВ, з якіх:

  • дзве БМ-21 “Град”
  • дзве 2Б26, РСЗВ Град на базе КамАЗ (ва ўзбраенні ўкраінскай арміі гэтых адзінак тэхнікі няма, што можа быць дадатковым доказам актыўнага ўдзелу РФ у баявых дзеяннях на Данбасе). Напачатку 2015 года падобная ўстаноўка ўжо была зафіксаваная ў Данецку (відэа). Таксама РСЗВ “Град” на базе КамАЗ быў падазеная ў інфаграфіцы «Топ-10 доказаў удзелу РФ у вайне на Данбасе».
  • дзве БМ-21/2Б26.

Selection_007

Геалякацыя здымкаў і напрамак стральбы

Selection_010Selection_011

Каардынаты машынаў кіраваньня (спасылка на мапы Google)

Каардынаты машынаў РСЗВ (спасылка на мапы Google)

Пазыцыя на мапе і напрамак стральбы:

Selection_012Selection_013

Пазіцыя РСЗВ на мапе размежавання ад liveuamap.

Устаноўкі знаходзяцца больш за 35 км ад лініі размежаваньня, то бок фармальна іхнае знаходжанне не парушае «Менскіх дамоўленасьцяў», але марш і выхад на дыстанцыю атакі можа быць здзейснены на працягу некалькіх гадзінаў. InformNapalm звяртае ўвагу міжнародных назіральнікаў на прысутнасць расійскіх адзінак вайсковай тэхнікі і актыўнае правядзенне АРСС вышкалаў у баявым зладжванні.

Selection_008

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў валанцёр міжнароднай супольнасці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org 

Каментаваць