Індыя. Атамная падлодка да юбілею вайны з Пакістанам

Індыя працягвае праграму развіцця свайго атамнага арсеналу. У яе рамках зроблены спуск на ваду першай індыйскай атамнай падводнай лодкі пад назвай “INS Arihant. “INS Arihant была пабудавана супольнымі сіламі расіян і індусаў. Калі верыць індыйскаму афіцыёзу, з дапамогай падлодкі Індыя зможа наносіць атамныя ўдары на дыстанцыю ў 700 кіламетраў. Цырымонія спуску лодкі была прысвечаная дзесятай гадавіне апошняга індыйска-пакістанскага канфлікту, у якім Індыя перамагала.

Індыя працягвае праграму развіцця свайго атамнага арсеналу. У яе рамках зроблены спуск на ваду першай індыйскай атамнай падводнай лодкі пад назвай “INS Arihant. “INS Arihant была пабудавана супольнымі сіламі расіян і індусаў. Калі верыць індыйскаму афіцыёзу, з дапамогай падлодкі Індыя зможа наносіць атамныя ўдары на дыстанцыю ў 700 кіламетраў. Цырымонія спуску лодкі была прысвечаная дзесятай гадавіне апошняга індыйска-пакістанскага канфлікту, у якім Індыя перамагала. Не дзіўна, што навіна пра з’яўленне ў складзе індыйскіх марскіх сіл новай зброі адразу выклікала незадавальненне ў суседнім Пакістане. МЗС краіны заявіў, што такая падлодка здольная парушыць мір і стабільнасць у рэгіёне. На самай справе гэта хлусня. Нават аўтары праекту падлодкі пагаджаюцца, што, каб заступіць на баявую вахту, “INS Arihant павінна прайсці некалькі тэстаў. А на гэта спатрэбіцца як мінімум год. Тым больш, што Пакістан, здаецца, ужо мае годны адказ на пагрозу з боку “INS Arihant. У горадзе Гвадар, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе краіны, пакістанцамі і кітайцамі будуецца порт для падлодак. Плануецца размясціць там базу кітайскага падводнага флоту, што прымусіць індусаў быць больш асцярожнымі. Пекін не жадае губляць лідэрства ў кантролі над акваторыяй індыйскага акіяну.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)
 

Каментаваць