Індыя. Далай-лама абраў пераемніка

Адвакат Лабсанг Сангей афіцыйна заступіў на пасаду лідара тыбецкага ўраду ў выгнанні. Прэм’ерам ён стаў па выніках праведзеных у сакавіку выбараў сярод сяброў тыбецкай дыяспары па ўсім свеце. Паколькі раней пасада прэм’ера належала Далай-ламе, то фармальна Лабсанг цяпер узначаліць увесь тыбецкі рух. Аднак слаба верыцца ў тое, што ён зможа цалкам замяніць 76-гадовага Далай-ламу, які з’яўляецца жывым сімвалам супраціву тыбетцаў супраць кітайскай каланізацыі. Хутчэй за ўсё, Лабсанг будзе выконваць нейкія тэхнічныя функцыі, якія раней мусіў выконваць Далай-лама.

Адвакат Лабсанг Сангей афіцыйна заступіў на пасаду лідара тыбецкага ўраду ў выгнанні. Прэм’ерам ён стаў па выніках праведзеных у сакавіку выбараў сярод сяброў тыбецкай дыяспары па ўсім свеце. Паколькі раней пасада прэм’ера належала Далай-ламе, то фармальна Лабсанг цяпер узначаліць увесь тыбецкі рух. Аднак слаба верыцца ў тое, што ён зможа цалкам замяніць 76-гадовага Далай-ламу, які з’яўляецца жывым сімвалам супраціву тыбетцаў супраць кітайскай каланізацыі. Хутчэй за ўсё, Лабсанг будзе выконваць нейкія тэхнічныя функцыі, якія раней мусіў выконваць Далай-лама. Цікава, што новы тыбецкі прэм’ер не толькі не нарадзіўся ў Тыбеце, аднак нават ніколі там не жыў. Аднак гэта, па яго словах, не будзе перашкаджаць яму змагацца за свабоду гістарычнай радзімы. Калі меркаваць па першых інтэрв’ю новага кіраўніка ўраду, ён палітык-рэаліст. Першай задачай лічыць не аднаўленне незалежнасці Тыбету, а пашырэнне яго аўтаноміі ў складзе КНР.

Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)

Каментаваць