Індыя. Гомасексуалізм легалізавалі

Шок у прадстаўнікоў будысцкай і мусульманскай камун выклікала рашэнне Вярхоўнага суда Індыі, адпаведна якому гомасексуалізм больш не будзе разглядацца як злачынства. Дарэчы, закон, які першапачаткова называўся “Закон супраць ненатуральнага кахання, існуе ўжо 150 гадоў: яго прынялі яшчэ брытанскія каланізатары. Застаўся ён і ў Крымінальным кодэксе незалежнай Індыі. 337-ы параграф крымінальнага кодэксу Індыі патрабаваў, каб усіх, хто займаецца падобнай сексуальнай практыкай, адпраўлялі за краты на 10 гадоў.

Шок у прадстаўнікоў будысцкай і мусульманскай камун выклікала рашэнне Вярхоўнага суда Індыі, адпаведна якому гомасексуалізм больш не будзе разглядацца як злачынства. Дарэчы, закон, які першапачаткова называўся “Закон супраць ненатуральнага кахання, існуе ўжо 150 гадоў: яго прынялі яшчэ брытанскія каланізатары. Застаўся ён і ў Крымінальным кодэксе незалежнай Індыі. 337-ы параграф крымінальнага кодэксу Індыі патрабаваў, каб усіх, хто займаецца падобнай сексуальнай практыкай, адпраўлялі за краты на 10 гадоў. І толькі зараз суддзі канстатавалі, што забарона супярэчыць прынцыпу “роўнасці грамадзян перад законам і “духу канстытуцыі. Увогуле, гэта стала вялікай перамогай мясцовых арганізацый геяў. Апошнія, калі даведаліся пра рэформу заканадаўства, выйшлі на вуліцы святкаваць падзею. Там-сям дайшло да сутычак з кансерватарамі.


Па матэрыялах “Liberation (Францыя)
 

Каментаваць