Індыя. Гульні Брытанскай садружнасці

Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Housing and Land Rights Network» абвінавацілі ўлады Індыі ў тым, што дзесяткі мільёнаў долараў, якія былі выдзеленыя на барацьбу з беднасцю, пайшлі ў фонд арганізацыі Спартовых гульняў Брытанскай Садружнасці. У асноўным на тыя грошы планавалася пабудаваць дамы для бяздомных індусаў. Арганізацыя таксама патрабуе пачатку незалежнага следства па справе выкрадання грошаў. У сваю чаргу ўрад усе абвінавачанні лічыць беспадстаўнымі.

Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Housing and Land Rights Network» абвінавацілі ўлады Індыі ў тым, што дзесяткі мільёнаў долараў, якія былі выдзеленыя на барацьбу з беднасцю, пайшлі ў фонд арганізацыі Спартовых гульняў Брытанскай Садружнасці. У асноўным на тыя грошы планавалася пабудаваць дамы для бяздомных індусаў. Арганізацыя таксама патрабуе пачатку незалежнага следства па справе выкрадання грошаў. У сваю чаргу ўрад усе абвінавачанні лічыць беспадстаўнымі. Тым не менш ААН ужо афіцыйна асудзіла Індыю за тое, што прыярытэт аддаецца не сацыяльным пытанням, а спартовым праектам. Ахвярамі палітыкі фінансавання спартовых мерапрыемстваў стануць, па падліках спецыялістаў, 40 тысяч бяздомных сямей.

Па матэрыялах індыйскай прэсы

Каментаваць