Недакурак цыгары Фідэля, гель для Трампа: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Куба без Кастра, забарона чорнай кавы, гель для Трампа — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.
Куба ўступіла ў новую эру: упершыню амаль за 60 гадоў кіраўніцтва першай у Амерыкі сацыялістычнай дзяржавы ўзначаліў чалавек, які не носіць прозвішча Кастра. Мігель Дыяс-Канель, пераемнік Рауля Кастра, абяцае годна несці факел рэвалюцыі. А вось на думку карыкатурыста выдання The Economist, факел даўно ператварыўся ў недакурак цыгары Фідэля.

Кіраўнікі ўрадаў Садружнасці — аб'яднання дзяржаў, у якое ўваходзіць Вялікабрытанія і яе былыя калоніі, абралі прынца Чарльза яго будучым кіраўніком. Праўда, 69-гадовы Чарльз узначаліць Садружнасць пасля смерці сваёй маці, каралевы Лізаветы II, якая з 1953 года ўзначальвае гэтае аб'яднанне. Прызначэнне Чарльза на пасаду главы Садружнасці значыць, што наступным манархам стане менавіта ён. Паколькі Чарльз вельмі не папулярны сярод брытанцаў, яго прыход на трон, на думку шмат каго, уяўляе пагрозу для манархічнай традыцыі. Дапамагчы Чарльзу можа выключна папулярнасць яго маці Лізаветы, што адлюстравана ў карыкатуры брытанскай газеты The Guardian.

Гучны інцыдэнт меў месца ў Філадэльфіі, дзе супрацоўнікі адной з мясцовых устаноў Starbucks груба абышліся з чарнаскурымі наведвальнікамі. Пасля таго, як адзін з хлопцаў вырашыў скарыстацца прыбіральняй, персанал выклікаў паліцыю. Праваахоўнікі без якіх-небудзь бачных прычын арыштавалі афраамерыканцаў. Карыкатурыст газеты Townhall іранізуе на гэтую тэму. На яго думку, цяпер супрацоўнікі Starbucks будуць выклікаць паліцыю, калі хто-небудзь з кліентаў замовіць чорную каву.

Вашынгтон і Пхеньян актыўна абмяркоўваюць парадак перамоваў Трампа і Кіма, склад дэлегацый і іншыя тэхнічныя пытанні. Аб рэальных выніках перамоваў, якія павінны прайсці да канца траўня, можна будзе меркаваць толькі пасля сустрэчы двух прэзідэнтаў, аднак на думку карыкатурыстаў сустрэча такіх неардынарных палітыкаў будзе вельмі незвычайнай. Напрыклад, карыкатурыст The New York Times жартуе, што перамоўшчыкі могуць усур’ёз паспрачацца — у каго з іх лепшы гель для валасоў.

Між тым, пакуль палітыкі лаюцца, амерыканскае выданне The New Yorker працягвае радаваць апалітычнымі, але вельмі арыгінальнымі карыкатурамі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць