Інгушэція. Кадыраў не пройдзе

Інгушская грамадскасць паўстала на барацьбу супраць намераў Рамзана Кадырава заняць пасаду прэзідэнта Інгушэціі, і адначасова пры гэтым заставацца прэзідэнтам Чачні. Месца, нагадаем, стала вакантным пасля таго, як невядомыя здзейснілі напад на прэзідэнта Юнус-Бека Еўкурава. Пасля гэтага Кадыраў аператыўна заявіў, што неадкладна патрэбна перавесці рэспубліку пад кантроль Грознага, выдаў шафёру, які фактычна выратаваў жыццё Еўкурава, адзін з галоўных ордэнаў Чачні, і нават без санкцыі Крамлю ўжо кажа, што Мядзведзеў даў яму паўнамоцтвы адказнага за барацьбу з тэрарыстамі ў рэспубліцы.
Інгушская грамадскасць паўстала на барацьбу супраць намераў Рамзана Кадырава заняць пасаду прэзідэнта Інгушэціі, і адначасова пры гэтым заставацца прэзідэнтам Чачні. Месца, нагадаем, стала вакантным пасля таго, як невядомыя здзейснілі напад на прэзідэнта Юнус-Бека Еўкурава. Пасля гэтага Кадыраў аператыўна заявіў, што неадкладна патрэбна перавесці рэспубліку пад кантроль Грознага, выдаў шафёру, які фактычна выратаваў жыццё Еўкурава, адзін з галоўных ордэнаў Чачні, і нават без санкцыі Крамлю ўжо кажа, што Мядзведзеў даў яму паўнамоцтвы адказнага за барацьбу з тэрарыстамі ў рэспубліцы. Мясцовая эліта дружна выступіла супраць намераў Кадырава, які вядомы сваімі аўтарытарнымі замашкамі. Сітуацыя робіцца для Масквы яшчэ больш напружанай у тым ліку і з-за плануемага Сходу інгушскага народу — мерапрыемства, якое рыхтуе апазіцыя. Хутчэй за ўсё, гэты сход прапануе на пасаду кіраўніка Інгушэціі былога прэзідэнта рэспублікі Руслана Аўшава. Разам з тым, стала вядома, што Крэмль баіцца вяртання Аўшава, які ў часы расійска-чачэнскіх войнаў меў сталыя кантакты з лідэрамі незалежнай Чачні. Сход інгушскага народа, між тым, прызначаныя на наступныя выходныя. Па матэрыялах “Независимая газета” (Расія)

Каментаваць