Ніякіх танкаў, толькі коні. 8 мая ў Парыжы (фота)

Мемарыяльная цырымонія прайшла 8 мая ў Парыжы ў гонар 71-й гадавіны капітуляцыі Германіі ў Другой сусветнай вайне. Яе ўзначаліў прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд, якога суправаджалі прэм'ер-міністр Манюэль Вальс, міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыян і кіраўнікі французскіх узброеных сілаў.


Па традыцыі, перад адкрыццём урачыстасцяў на Елісейскіх палях кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да помніка Шарлю дэ Голю.

Затым прэзідэнт праехаў на аўтамабілі па Елісейскіх палях у суправаджэнні коннага эскорту Рэспубліканскай гвардыі. Кульмінацыяй цырымоніі стала сімвалічнае запальванне агню ля магілы Невядомага салдата ля Трыўмфальнай аркі, а таксама ўскладанне вянкоў да яе.


Пасля гэтага Аланд адправіўся да ганаровых гасцей цырымоніі - прадстаўнікоў ваенных і ветэранскіх арганізацый, многія з якіх неслі французскія Вайсковыя сцягі.



Каментаваць