“Няма ні Еўропы, ні Саюза”

Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер канстатуе трывожнае становішча Еўрапейскага Саюза падчас міграцыйнага крызісу — заклікае ўсіх членаў ЕС паказаць салідарнасць. Юнкер абяцае прымяніць санкцыі супраць тых дзяржаў, якія выступаюць супраць агульных правіл прытулку.



Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прапаноўвае падзяліць 120.000 бежанцаў з Венгрыі, Грэцыі і Італіі паміж іншымі дзяржавамі ЕС. Ва ўмовах міграцыйнага крызіса Еўропе трэба было б дзейнічаць “мужна і рашуча”, патрабаваў Юнкер у сераду падчас паседжання Еўрапарламента ў Страсбургу. Юнкер запатрабаваў ад усіх членаў ЕС паказаць салідарнасць і паўдзельнічаць у прыняцці бежанцаў.

„Зараз не час, стаяць і палохацца“, зазначыў Юнкер. Члены ЕС маюць сродкі і магчымасці, каб дапамагчы мігрантам. Гэта “пытанне чалавечнасці і чалавечай годнасці”. Юнкер адзначыў, што бежанцы склалі ледзь ля 0,11 % ад усяго еўрапейскага насельніцтва.

„Еўропа гэта тыя, хто стаяць на вакзале ў Мюнхене і сустракаюць бежанцаў, пляскаючы ў далоні”, гаварыў ён. Гледзячы на спрэчкі і дыскусіі ў ЕС, рэзюміраваў Юнкер, можна сказаць, што Еўропа знаходзіцца зусім не ў добрым становішчы. Ён сказаў: “Не хапае Еўропы ў гэтым Еўрапейскім Саюзе, не хапае Саюза ў гэтым Еўрапейскім Саюзе”.

„Я сапраўды спадзяюся, што гэтым разам кожны стане тварам да праблемы”, падкрэслівае Юнкер. Ягоны даклад пасуе з мінулым майскім, падчас якога прэзідэнт запатрабаваў падзяліць тады яшчэ 40.000 чалавек. 14 верасня, падчас сустрэчы з міністрамі ўнутраных спраў, Юнкер будзе патрабаваць ад іх, стварыць месцы прытулку для людзей агульнай колькасцю ў 160.000.

За парушэнне агульных правіл прытулку Еўрапейская камісія будзе ўводзіць санкцыі. Ёсць агульныя стандарты, якія павінны выконвацца, адзначае Юнкер. Працэсы па парушэнні дамоўных абавязацельстваў пачнуцца ўжо ў наступныя дні.

Еўракамісія ўжо пагражала суадноснымі мерамі напачатку месяца. Тады справа тычылася ўтрымання правільнай лініі па ўмовах прытулку, правілах зняцця адпячаткаў пальцаў. Маецца на ўвазе, што мігранты адшукаюць прытулак, медыцынскую дапамогу і будуць зарэгістраваныя. Апошняе зробіць магчымым дасканалае выкананне так званага Дублінскага рэгулявання, згодна з якім, той член Саюза, у якім мігрант упершыню ступіць на еўрапейскую зямлю, з’яўляецца адказным за працэдуры прытулку і падтрымкі.

Ужо зараз вядуцца даследаванні больш як 30 выпадкаў парушэння еўрапеўскага рэгулявання прытулку бежанцаў.

Паводле: Frankfurter Allgemeine

Пераклад Піліпа Падбярозкіна, "Новы час"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць