Не будзе вучняў, не будзе і адукацыі на мовах нацменшасцяў

Міністэрства адукацыі і навукі Літвы не бачыць магчымасцяў прадаставіць сярэднюю адукацыю на мовах нацыянальных меншасцяў, калі не будзе выконвацца мінімальнае патрабаванне па колькасці вучняў у школе, паведамляе delfi.lt.

 



Міністэрства адмоўна ацэньвае зарэгістраваную раней прадстаўніком Выбарчай акцыі палякаў Літвы (ВАПЛ) Яраславам Наркевічам папраўку да закона, якая прадугледжвае, што ў месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў неабходна забяспечыць праграма сярэдняй адукацыі, каб хоць бы ў адным класе адукацыя праводзілася на мове нацменшасці.

 

Міністэрства адзначае, што такая папраўка будзе азначаць, што сярэднюю адукацыю трэба забяспечваць нават у тым выпадку, калі гэтага пажадае адзіны школьнік, а гэта нерацыянальна з пункту гледжання размеркавання сродкаў. Міністэрства прапануе не ўхваляць гэты праект.

Каментаваць