Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ўручылі за даследаванне спажывецкіх паводзінаў

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы за 2017 год стаў амерыканскі навуковец Рычард Талер «за ўклад у даследаванне эканамічных паводзінаў».

«Рычард Талер пабудаваў мост паміж эканамічным і псіхалагічным аналізам працэсу прыняцця рашэнняў», — гаворыцца ў твітэры Нобелеўскага камітэта, піша novayagazeta.ru.

Эканоміка паводзін вывучае розныя фактары, якія ўплываюць на прыняцце эканамічных рашэнняў, і тое як гэтыя рашэнні паўплываюць на рынак.

У 2016 годзе ўзнагароду атрымалі навукоўцы з Вялікабрытаніі і Фінляндыі Олівер Харт і Бенгт Хольмстрэм за ўклад у развіццё тэорыі кантрактаў.

Раней Нобелеўскі камітэт уручыў прэміі па літаратуры, медыцыне, фізіцы, хіміі. Таксама была ўручана прэмія міру. Памер ўзнагароджанне складае 1,1 млн долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць