Ноч на Майдане

Еўрамайдан не зломлены. Ён жыве. Жыве круглыя суткі. Усе адзначаюць высокі ўзровень самаарганізацыі кіяўлян. Упэўніўся ў гэтым і я. Прапаную чытачам НЧ невялічкі фотарэпартаж.



Майдан Незалежнасці. Выгляд з ГЦ "Глобус"


На Плошчы паляць вогнішчы ў металічных бочках, каля якіх можна пагрэцца, гатуюць гарбату і бутэрброды, якімі частуюць удзельнікаў акцыі, у спецыяльна абсталяваных палатках аказваюць медычную дапамогу. Гарадскія ўлады парупіліся пра ўстаноўку біятуалетаў. Будынак гарсавета і Дом прафсаюзаў выкарыстоўвацца для абагрэву і размяшчэння іншагародніх. Простыя людзі з розных гарадоў Украіны прывозяць ежу для ўдзельнікаў Еўрамайдана.

Пастаянна вядзецца запіс добраахвотнікаў у роты (так званыя сотні) "Самаабароны". Туды запісваюцца пераважна маладыя людзі. Яны сочаць за парадкам, ахоўваюць сцэну, выяўляюць і выводзяць з плошчы правакатараў альбо незвярозых людзей, дапамагаюць у жыццезабеспячэнні Майдана, да нядаўняга часу яны таксама дзяжурылі на блок-пастах, якімі былі абстаўлены будынкі адміністрацыі прэзідэнта і кабміна.

Налепка на прыпынку грамадскага транпарту. Лідары аб'яднанай апазіцыі рэгулярна заклікаюць грамадзян кожны дзень прыходзіць на Майдан, каб патрабаваць ад ўладаў працягнуць курс на еўраінтэграцыю.

Мітынг на Майдане  Незалежнасці. 9 снежня

Пажылая жанчына трымае самаробны плакат у падтрымку Майдану

Калядная ялінка Еўрамайдана

Банер пра небяспеку Мытнага звязу для Украіны, замацаваны на ялінцы

Удзельнікі Еўрамайдана грэюцца каля вогнішча

Моладзь настроена змагацца да перамогі

Сябры сотні "Самаабароны" нясуць ежу на блокпасты

Удзельнікаў Майдана частуюць гарачай гарбатай

Барыкада, якая закрывае подступы да плошчы

Кіяне занялі гарсавет і арганізавалі там месца для абагрэву і начлегу іншагародніх. Там таксама можна атрымаць цёплую вопратку, папіць гарачай гарбаты і пад'есці. Юрысты адзначаюць знаходжанне ў будынку гарсавету жыхароў Кіева цалкам законнае, бо будынак — муніцыпальная ўласнасць, аднак, адносна правамернасці прысутнасці там іншагародніх ёсць пытанні.

 

Палатка 14-й роты (сотні) Самаабароны Майдану

Барыкады каля Адміністрацыі прэзідэнта

Удзельнікі Майдану пасунулі бочку з вогнішчам да міліцыянтаў унутраных войскаў, каб тыя пагрэліся

Кіяне чакаюць ад Новага Году толькі лепшага: "Няхай жыве св. Мікола"

Абмеркаванне:

  • Таццяна
  • 2013-12-12 02:27:21
Укранінцы... Дай Бог ім долі.

Каментаваць