Новая расійская мода: «Падтрымай Асада»

«Падтрымай Асада!». Практычна ўся партыя футболак з такімі надпісамі была распрададзеная ў першы ж дзень.



Новая мода: «Падтрымай Асада»


Футболкі з надпісамі «Падтрымай Асада!»  з'явіліся ў продажы ў афіцыйнай краме міністэрства абароны «Армія Расіі» праз тыдзень пасля пачатку ваеннай аперацыі расійскіх войскаў у Сірыі, паведамляе euronews.com.

Практычна ўся партыя футболак коштам 1 400 рублёў была распрададзеная ў першы ж дзень.

На хвалі патрыятычных настрояў, выкліканых шмат у чым далучэннем Крыму, адзенне з выявай прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна, а таксама «ветлівых людзей», стала карыстацца вялікай папулярнасцю. Хто ведае, якія надпісы на футболках з'явяцца ў наступным сезоне?

Каментаваць