Новая Зеландыя. Прадуктовы дэфіцыт

З крам Новай Зеландыі імкліва знікае любімы тут далікатэс: харчовая паста «Мармайт». «Мармайт», дарэчы, — адна з самых вялікіх загадак брытанскай кулінарыі. Гэта маса з канцэнтраваных піўных дражджэй з травамі і спецыямі. Прадукт узнік у ХІХ стагоддзі і чамусьці вельмі падабаецца англічанам і жыхарам брытанскіх калоній. «Мармайт» — ледзь не нацыянальны здабытак Новай Зеландыі. Аднак цяпер на паліцах супермаркетаў замест пасты новазеландцы знаходзяць абвесткі: «Выбачыце, «Мармайта» няма».

З крам Новай Зеландыі імкліва знікае любімы тут далікатэс: харчовая паста «Мармайт». «Мармайт», дарэчы, — адна з самых вялікіх загадак брытанскай кулінарыі. Гэта маса з канцэнтраваных піўных дражджэй з травамі і спецыямі. Прадукт узнік у ХІХ стагоддзі і чамусьці вельмі падабаецца англічанам і жыхарам брытанскіх калоній. «Мармайт» — ледзь не нацыянальны здабытак Новай Зеландыі. Аднак цяпер на паліцах супермаркетаў замест пасты новазеландцы знаходзяць абвесткі: «Выбачыце, «Мармайта» няма». Адна радасць: прычына дэфіцыту — не крызіс, а прырода. Ва ўсім вінаваты леташні землятрус у горадзе Крайсчэрч. Тэктанічныя рухі зямной кары разбурылі галоўны і фактычна адзіны завод па вырабу пасты. Прадпрыемства дагэтуль не адноўлена. Уладальнікі крам просяць прабачэння ў кліентаў, заказваюць імпартныя партыі. Але вось бяда: замежны «Мармайт» па сваіх смакавых якасцях моцна саступае айчыннаму, упэўненыя новазеландцы.

Паводле брытанскай прэсы

Каментаваць