Новы ўрад М'янмы вызваліў амаль 200 палітвязняў

Зняволеныя — як асуджаныя, так і падсудныя ды падследныя — вызваленыя па поўнай амністыі.

Падлік галасоў на выбарах у М'янме. архіўнае фота. © AP Photo / Myanmar


Новы ўрад М'янмы, які распачаў працу 1 красавіка, за апошні тыдзень вызваў 199 з 520 палітычных зняволеных, у тым ліку студэнтаў, якія з 2015 года знаходзіліся пад следствам пасля беспарадкаў на акцыях, звязаных з патрабаваннямі рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі, паведамляе ў панядзелак інтэрнэт-версія газеты Myanmar Times.

 

Усе зняволеныя — як асуджаныя, так і падсудныя і падследныя — вызваленыя па поўнай амністыі. З іх знятыя ўсе абвінавачванні.

 

Аднак больш за 300 асуджаных, падсудных і падследных усё яшчэ застаюцца ў турмах, хоць з іх і знятыя некаторыя абвінавачванні, паведамляе выданне.

 

Поўная амністыя ўсіх палітычных зняволеных была перадвыбарным абяцаннем партыі "Нацыянальная ліга за дэмакратыю" (НЛД) пад кіраўніцтвам Нобелеўскага лаўрэата Аун Сан Су Чжы. Партыя перамагла на выбарах у лістападзе мінулага года і сфармавала ўрад у сакавіку гэтага года. У новым урадзе Су Чжы заняла пасаду міністра замежных спраў і пасаду дзяржаўнага дарадцы пры прэзідэнце. Менавіта яна ініцыявала новы раўнд амністыі палітзняволеных, вынікам якога павінна быць, па яе словах, вызваленне "ўсіх вязняў сумлення без выключэння".

 

Кампанію па вызваленні палітвязняў, якія апынуліся за кратамі ў перыяд ваеннага праўлення з 1962 па 2011 гг., пачаў у 2011 — 2012 гадах урад прэзідэнта Тэйн Сейна, адстаўнога генерала, які праводзіў у краіне палітыку паступовай дэмакратызацыі.

 

30 сакавіка гэтага года Тэйн Сейн перадаў прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Тхін Чжо — вядомаму пісьменніку, універсітэцкаму выкладчыку і блізкаму сябру Аун Сан Су Чжы, які перамог у парламенцкім галасаванні па выбарах прэзідэнта.

 

Тхін Чжо лічыцца асабістым прадстаўніком Су Чжы ў прэзідэнцкім крэсле, бо сама Нобелеўскі лаўрэат і "ікона дэмакратыі" па канстытуцыі не магла быць абраная прэзідэнтам з-за брытанскага грамадзянства яе сыноў.


Паводле ria.ru

Каментаваць