NRC Handelsblad: «Роснефть» паўплывала на суд у Нідэрландах па справе ЮКАСа

Спасылаючыся на ўнутраную электронную перапіску і дакументацыю "Роснефти", нідэрландская газета піша, што расійская нафтавая кампанія маніпулявала судовымі працэсамі ў Нідэрландах і Арменіі па справе ЮКАСа.

Лагатып "Роснефти" за крамлёўскай сцяной


Расійская нафтагазавая кампанія "Роснефть" маніпуляваць судовым працэсам у Нідэрландах па справе канцэрна ЮКАС. Пра гэта 24 лістапада піша нідэрландская газета NRC Handelsblad, спасылаючыся на дзясяткі электронных лістоў і дакументаў "Роснефти"" — з кампутара дырэктара даччынага прадпрыемства расійскай кампаніі і яе армянскага адваката.

Па інфармацыі выдання, кампанія здолела паўплываць на рашэнне Вярхоўнага суда Арменіі, які прызнаў 29 кастрычніка 2010 года, што даччыная кампанія ЮКАСа ў Арменіі належыць "Роснефти". На падставе гэтага вердыкту суд у Амстэрдаме таксама прызнаў у маі 2011 года расійскую кампанію ўласнікам армянскай "дочкі" ЮКАСа.

Дапамога "Роснефти" аказвалася з боку амерыканскай юрыдычнай канторы Baker Botts LLP, расійскіх і армянскіх чыноўнікаў, у тым ліку былых супрацоўнікаў ФСБ. Нідэрландская газета адзначае, спасылаючыся на электронную перапіску, што дакладны тэкст рашэння касацыйнага суда быў напісаны ў маскоўскім прадстаўніцтве Baker Botts.

Пасля таго як дакументы аб маніпуляцыях ў 2015 годзе былі прыняты ў акруговым суд у Амстэрдаме ў якасці доказаў, піша выданне, "Роснефть" адклікала пазоў да армянскага падраздзяленню ЮКАСа, а актывы апошняга ў памеры 314 мільёнаў еўра былі размеркаваны паміж былымі акцыянерамі ліквідаванага нафтаканцэрну.

Паводле www.dw.com



Каментаваць