Па Берліне прайшлі маршы правых папулістаў і іх праціўнікаў

У нядзелю, 27 траўня ў Берліне правая папулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» вывела каля 5 тысяч прыхільнікаў на дэманстрацыю да цэнтральнага вакзалу, паведамляе «Радыё Свабода».

Прыхільнікі «Альтэрнатывы для Германіі» пратэставалі супраць палітыкі канцлеркі Ангелы Меркель, але разам з тым на іх акцыі былі відаць плакаты кшталту «”Не” ісламу ў Германіі», піша Deutche Welle.

Адказам на мітынг «Альтэрнатывы для Германіі», які ахоўвалі каля 2 тысяч паліцыянтаў, сталі тры дэманстрацыі праціўнікаў партыі. Паводле арганізатараў акцыі каля Рэйхстага, у ёй узялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек, астатнія прыцягнулі яшчэ па некалькі тысяч чалавек. Аб удзеле ў акцыях абвясціў шэраг прафсаюзаў, «Левая партыя» і «Зялёныя».

Генеральная сакратарка Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр у артыкуле ў «Bild am Sonntag» жорстка раскрытыкавала «Альтэрнатыву для Германіі» — яна сцвярджае, што пры лозунгах у абарону габрэяў яны «прынеслі антысемітызм» у Бундэстаг і зямельныя парламенты.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць