Па цэнтры Піцера прайшла «аслеплая Расія з крывёю на руках»

У Санкт-Пецярбургу ў пятніцу мясцовая актывістка выйшла на Неўскі праспект у вобразе «аслеплай Расіі з крывёю на руках», пратэстуючы супраць ваеннай агрэсіі РФ і ўварвання ва Украіну.



Актывістка зладзіла адзіночную акцыю пратэсту ў Піцеры, каб распавесці расіянам пра Пуціна-агрэсара. Дзяўчына ў вопратцы колераў расійскага сцяга і з павязкай на вачах працягвала да мінакоў «скрываўленыя» рукі з георгіеўскімі стужкамі на запясцях і гучна крычала на адной ноце. 
 
 
Актывістка павярнула на Малую Садовую і ўпала каля сцяны Елісееўскай крамы. Паліцэйскі, які прыехаў на месца, дапамог актывістцы падняцца, запісаў яе асабістыя дадзеныя і выклікаў хуткую дапамогу. Лекары неўзабаве адпусцілі актывістку. 
 
 
«Калі яна ішла і крычала, крык яе нельга было ігнараваць. Людзі ўспрынялі акцыю значна больш блізка, чым любы плакат...»,  — піша аўтар фота з акцыі, якія ён выклаў у Фэйсбук.

Каментаваць