Паўночная Карэя. Новы шэдэўр чучхе-кіно

У кінааматараў КНДР вялікае свята. На экраны кінатэатраў выйшаў фільм. З улікам таго, што замежных фільмаў у краіне намагаюцца не набываць, а сваіх робяць вельмі мала, гэта вялікая падзея. Стужка называецца «Хваля ў Сангоне» і распавядае пра працоўныя будні аднаго калектыву сталявараў у часы так званага Цяжкага паходу — так афіцыйна называюць у КНДР 1990-я гады, калі сацыяльныя стандарты жыцця ў Паўночнай Карэі рэзка ўпалі з-за краху сацыялістычных рэжымаў — спонсараў Пхеньяна. Сталявары, якія таксама сталі ахвярамі крызісу, таксама знаходзяцца ў шоку.

У кінааматараў КНДР вялікае свята. На экраны кінатэатраў выйшаў фільм. З улікам таго, што замежных фільмаў у краіне намагаюцца не набываць, а сваіх робяць вельмі мала, гэта вялікая падзея. Стужка называецца «Хваля ў Сангоне» і распавядае пра працоўныя будні аднаго калектыву сталявараў у часы так званага Цяжкага паходу — так афіцыйна называюць у КНДР 1990-я гады, калі сацыяльныя стандарты жыцця ў Паўночнай Карэі рэзка ўпалі з-за краху сацыялістычных рэжымаў — спонсараў Пхеньяна. Сталявары, якія таксама сталі ахвярамі крызісу, таксама знаходзяцца ў шоку. А тут яшчэ прыходзіць загад Кім Ір Сена — выплавіць нейкі асаблівы гатунак сталі «чучхе-сталь», якая ўпарта не жадае выплаўляцца. Сітуацыю выратоўвае карціна «Хваля ў Сангоне», якую любімы кіраўнік дасылае рабочым. Паглядзеўшы на яе, сталявары адчуваюць дзікі працоўны ўздым. Яны спачатку выплаўляюць сталь 30-працэнтнай якасці, пасля 60-працэнтнай і, нарэшце, атрымліваюць тую самую цудоўную «чучхе-сталь».

Паводле прэсы КНДР

Каментаваць