Паўночная Карэя. Загадковая канферэнцыя

Штосьці незразумелае адбываецца вакол Трэцяй канферэнцыі Працоўнай партыі Карэі, якая была анансаваная. Па статуту партыі, галоўныя рашэнні прымаюцца з’ездам, які абірае палітбюро, ЦК. Аднак у гісторыі партыі з’езд праходзіў толькі аднойчы. Як прызнаўся неяк сам Кім Чэн Ір, праводзіць з’езды занадта дорага, бо іх рытуал патрабуе раздачы падарункаў. Таму прыдумалі менш шыкоўны фармат у выглядзе партыйных канферэнцый. Так ці інакш, ад мерапрыемства чакаюць важных рашэнняў.

Штосьці незразумелае адбываецца вакол Трэцяй канферэнцыі Працоўнай партыі Карэі, якая была анансаваная. Па статуту партыі, галоўныя рашэнні прымаюцца з’ездам, які абірае палітбюро, ЦК. Аднак у гісторыі партыі з’езд праходзіў толькі аднойчы. Як прызнаўся неяк сам Кім Чэн Ір, праводзіць з’езды занадта дорага, бо іх рытуал патрабуе раздачы падарункаў. Таму прыдумалі менш шыкоўны фармат у выглядзе партыйных канферэнцый. Так ці інакш, ад мерапрыемства чакаюць важных рашэнняў. Усе прагназуюць, што на канферэнцыі будзе абвешчана: у Паўночнай Карэі з’явіўся чарговы геній кіраўніцтва. Прычым гэты геній — 26-гадовы Кім Чон Ун — вядома ж, па шчаслівым супадзенні, з’яўляецца малодшым сынам дзейснага генія кіраўніцтва Кім Чэн Іра. Цяпер адбываецца нешта дзіўнае: было заяўлена, што партканферэнцыя збярэцца ў "першай дэкадзе верасня". Прайшло дзве дэкады, і вось пасля пераносу ўсіх тэрмінаў канферэнцыя нарэшце прызначана на 28 верасня. Мерапрыемства пачнецца з затрымкай у 18 дзён, аднак улады ніяк не тлумачаць прычынаў спазнення. Пакуль дамінуюць дзве версіі — Кім Чэн Ір хворы ці ўзніклі праблемы з дастаўкай дэпутатаў у сувязі з нядаўнімі паводкамі.


Па матэрыялах Life Journal


 

Каментаваць