Паўночная Ірландыя. Забойства каталіка напярэдадні сезону парадаў

Уся Вялікабрытанія зноў уважліва сочыць за Паўночнай Ірландыяй, дзе ўстанавіўся нетрывалы мір паміж каталікамі і пратэстантамі. І бывае ж такое: літаральна напярэдадні так званага сезону парадаў (рытуальныя маніфестацыі пратэстанцкіх арганізацый у гонар перамогі пратэстантаў над каталікамі ў 1690 годзе, якія часта прыводзілі да беспарадкаў) у Белфасце аранжыстамі быў забіты каталік. Гэта 49-гадовы супрацоўнік сацыяльных службаў. Ён стаў ахвярай банды футбольных хуліганаў, якія падтрымліваюць клуб «Rangers» з Шатландыі.

Уся Вялікабрытанія зноў уважліва сочыць за Паўночнай Ірландыяй, дзе ўстанавіўся нетрывалы мір паміж каталікамі і пратэстантамі. І бывае ж такое: літаральна напярэдадні так званага сезону парадаў (рытуальныя маніфестацыі пратэстанцкіх арганізацый у гонар перамогі пратэстантаў над каталікамі ў 1690 годзе, якія часта прыводзілі да беспарадкаў) у Белфасце аранжыстамі быў забіты каталік. Гэта 49-гадовы супрацоўнік сацыяльных службаў. Ён стаў ахвярай банды футбольных хуліганаў, якія падтрымліваюць клуб «Rangers» з Шатландыі. Справа ў тым, што Паўночная Ірландыя — невялікая правінцыя, і ўзровень футболу тут нізкі. Мясцовыя фаны аддаюць перавагу турніру ў Шатландыі, дзе тон задаюць клубы «Celtic» (за яго балеюць эмігранты з Ірландыі і каталікі) і «Rangers» (за яго звычайна балеюць пратэстанты). Паколькі ў гэтым годзе «Rangers» перамог, ягоныя фанаты вырашылі адсвяткаваць гэта ў каталіцкім раёне Белфаста і ва ўгары забілі чалавека. Цяпер мяч на баку каталікоў. Усе баяцца, што ірландскія радыкальныя групоўкі могуць пачаць вендэту, справакаваўшы працяг канфлікту. Дэпутат раёна, дзе адбылася трагедыя, заклікаў палітыкаў краю тэрмінова прыехаць сюды і стрымаць эмоцыі людзей. Пакуль гэта прыносіць поспех. Лідэры аранжыстаў, напрыклад, адмовіліся праводзіць ужо запланаваны на гэты уік-энд марш.

Па матэрыялах «Liberation» (Францыя)

Каментаваць