Пахаванне бельгійскай каралевы Фабіёлы сабрала манархаў усяго свету

Прадстаўнікі каралеўскіх сем'яў з усяго свету прынялі ўдзел у пахаванні бельгійскай каралевы Фабіёлы, цёткі цяперашняга караля Піліпа.



Фабіёла, каралева Бельгіі


Фабіёла памерла 5 снежня ўвечары на 87-м годзе жыцця, паведамляе Agence France-Presse.
 
 
Праводзіць каралеву ў апошні шлях, у прыватнасці, прыехала японская імператрыца Міціко, тайская крон-прынцэса Маха Чакры Сіріндорн, былы іспанскі кароль Хуан Карлас.
 
 
Ва ўрачыстым пахаванні прынялі ўдзел каля 1000 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі каралеўскіх сем'яў Нідэрландаў, Нарвегіі, Швецыі, Даніі, а таксама з Марока і Кувейта.
 
 
Вялікабрытанію на пахаванні прадставіў амбасадар каралеўства ў Бельгіі.

Каментаваць