Падазраваных ў справе пра крушэнне самалёта дырэктара Total - ужо пяць

Двух з іх, старэйшага інжынера Уладзіміра Ледзянёва і дыспетчара Аляксандра Круглова, Басманны суд Масквы у пятніцу адправіў за краты.



Кіроўца снегаўборачнай машыны, якая, па адной з версій, стала прычынай крушэння самалёта прэзідэнта буйной нафтавай кампаніі Крыштафа дэ Маржэры, Уладзімір Мартыненка ўжо быў змешчаны ў следчы ізалятар раней. Між іншым, яго адвакат абвяргаў распаўсюджаныя звесткі, што ў момант сутыкнення самалёта і машыны кіроўца апошняй быў п'яны і заявіў, што праз хваробу сэрца Мартыненка даўно не ўжывае алкаголю.

Яшчэ двума падазронымі з'яўляюцца стажорка дыспетчара, 22-гадовая Святлана Крыўсун, і кіраўнік палётаў аэрапорта Раман Дунаеў - яны знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Нагадаем, самалёт кіраўніка Total разбіўся ў ноч на аўторак у расійскім аэрапорце Унукава-3, акрамя прэзідэнта кампаніі загінулі тры чальцы экіпажа.

Паводле расійскіх СМІ

Каментаваць