Падчас пажару ў начным клубе Бухарэста загунулі 27 чалавек

Падчас пажару, які адбыўся сёння ўначы ў адным з папулярных начных клубаў у цэнтры Бухарэста, 27 чалавек загінулі, яшчэ каля 180 пацярпелі.



Пажарныя і медыкі на месцы выбуху ў начным клубе ў Бухарэсце. © EPA


У пятніцу, 30 кастрычніка ў клубе "Colectiv", што месціўся ў падвальным памяшканні, праходзіў бясплатны рок-канцэрт. На мерапрыемства прыйшло каля 400 маладых людзей.

"Усё, што мы ведаем да гэтага моманту, — гэта тое, што ў клубе была ўжытая піратэхніка Пасля гэтага здарылася трагедыя. Вядома, гэтая версія зараз правяраецца", — сказаў ВВС намеснік міністра Унутраных Спраў Румыніі Раед Арафат.

Паводле папярэдніх дадзеных, падчас піратэхнічнага шоу загарэліся элементы дэкору на столі, пачалося моцнае задымленне, а затым адбыўся выбух, паведамляе ТАСС.

Многія наведвальнікі ў паніцы кінуліся да адзінага выхаду, дзе здарылася цісканіна. Як паведамляецца, многія загінулі ад удушша. Паводле румынскіх СМІ, сярод загінуўшых ёсць замежнікі.

Адзін з наведвальнікаў начнога клубу Бухарэста ў Румыніі, распавёў пра падрабязнасці смяротнага інцыдэнту. Ён адзначыў, што ўнутры клуба быў феерверк. Раптам адзін з слупоў і столь загарэліся, а потым адбыўся выбух і з'явіўся густы дым, паведамляе CNN. У сваю чаргу, румынская канал digi24 са спасылкай на аднаго з відавочцаў паведаміў, што наведвальнікі клуба запанікавалі з-за пажару і кінуліся да выхаду. Адзін з выхадаў быў зачынены, а некаторых проста растаптаў спалоханы натоўп.

У сетцы з'явілася фота з феерверкам у памяшканні клуба, зробленае незадоўга да выбуху

 

 
digi24.ro

На месца здарэння прыбылі 60 брыгад хуткай дапамогі і пажарныя, быў разгорнуты мабільны шпіталь. Пацярпелыя былі дастаўлены ў 10 бальніц Бухарэста. Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Румыніі Мікалаю Бэнічою заклікаў жыхароў сталіцы здаць кроў для пацярпелых пры пажары. Стан 25 шпіталізаваных ацэньваецца як крытычны, у многіх — сур'ёзныя апёкі. Генеральны сакратар міністэрства аховы здароўя Румыніі Раед Арафат паведаміў, што колькасць ахвяр трагедыі можа ўзрасці.

Каментаваць