Падчас паводкі ў Кітаі загінулі 150 чалавек

Больш за 150 чалавек загінулі ў выніку паводкі ў паўночных і цэнтральных раёнах Кітая, дзясяткі людзей лічацца зніклымі без вестак. Сотні тысяч людзей вымушаны былі пакінуць свае дамы.


Больш за ўсё ад паводак і апоўзняў пацярпелі правінцыі Хэбэй і Хэнань, паведамляе ВВС.
Каля 114 чалавек загінулі ў Хэбее, 111 — лічацца зніклымі, па меншай меры 53 тысячы дамоў былі разбураныя.

У горадзе Сінтай, дзе загінулі 25 чалавек, людзі выйшлі на дэманстрацыю і абвінавацілі ўлады ў тым, што іх ніхто не папярэдзіў пра паводку.

Тысячы жыхароў вёсак перакрылі дарогу ў пятніцу, аднак паліцыя змагла іх разагнаць, паведамляе выданне South China Morning Post. Людзі таксама скардзіліся на адсутнасць папярэджанняў пра паводку і недастатковыя захады па выратаванні людзей.

У правінцыі Хэнань загінулі не менш за 15 чалавек, былі эвакуіраваны 72 тысячы чалавек.
Кітайскія ўлады паведамілі, што дадуць пацярпелым раёнам сродкі на аднаўленне.

Ва ўсіх пацярпелых раёнах адзначаюцца перабоі з электрычнасцю і патушаны транспартныя зносіны.


Каментаваць