Палесціна. Бацька адрокся ад сына

Шэйх Хасан Юсеф, адзін з лідэраў руху радыкальных ісламістаў «Хамас», адрокся ад сына. На інтэрнэт-сайце руху з’явіўся яго адкрыты ліст, у якім гаворыцца, што яго сын Мусаб больш яму не сын. Прычынай стаў пераход Мусаба ў хрысціянства. Акрамя таго, Мусаб дапамагаў ізраільскім спецслужбам сачыць за лідэрамі ісламістаў. Хасан Юсеф зараз знаходзіцца ў ізраільскай турме за арганізацыю тэракту. У сваім лісце шэйх адмаўляецца ад старэйшага сына, «якога калісьці звалі Мусаб».

Шэйх Хасан Юсеф, адзін з лідэраў руху радыкальных ісламістаў «Хамас», адрокся ад сына. На інтэрнэт-сайце руху з’явіўся яго адкрыты ліст, у якім гаворыцца, што яго сын Мусаб больш яму не сын. Прычынай стаў пераход Мусаба ў хрысціянства. Акрамя таго, Мусаб дапамагаў ізраільскім спецслужбам сачыць за лідэрамі ісламістаў. Хасан Юсеф зараз знаходзіцца ў ізраільскай турме за арганізацыю тэракту. У сваім лісце шэйх адмаўляецца ад старэйшага сына, «якога калісьці звалі Мусаб». З гэтага часу, адпаведна ісламскім законам, усім чальцам сям’і Хасана забараняецца размаўляць з блудным сынам. Апошні таксама губляе права атрымаць нешта ў спадчыну ад бацькі. Сам Мусаб, між тым, сёння жыве ў ЗША, дзе атрымаў палітычны прытулак. Ён займаецца тым, што піша кнігу пра тое, як быў шпіёнам.

Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)

Каментаваць